10 мая 2024 г. — 30 гадоў з дня адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам у г. Баранавічы (1994)
У час ваенных падзей ў Афганістане з 1979 па 1989 гг. загінулі 15 ураджэнцаў г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. У скверы Памяцi г. Баранавічы (вул. Пірагова) 10 мая 1994 г. быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Скульптар Леанід Яшчанка разам з архітэктарам Ігарам Марозавым стварылі шчымлівы сэрцу вобраз – салдат-інтэрнацыяналіст, забіты душманскай куляй, сярод халодных чужых скал, удалечыні ад роднай Беларусі. На 4-мятровым камяні надпіс «Афган 79–89». Каля падножжа – пліты з пералікам 15 імёнаў землякоў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку.
26 жніўня 2023 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Шапецюка (1958–1980), ваеннага лётчыка, воіна-інтэрнацыяналіста
Уладзімір Васільевіч Шапяцюк нарадзіўся 26 жніўня 1958 г. у в. Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Марыя Нікандраўна — пенсіянерка, бацька, Васілій Аляксандравіч, — загінуў у аўтакатастрофе ў 1975 г. У сям’і засталіся пяцёра дзяцей, Валодзя быў старэйшым. Давялося дапамагаць маці, усе мужчынскія справы ў доме і на двары выконваў сам. Вельмі клапаціўся аб малодшых сёстрах і братах. У 1975 г. Уладзімір скончыў Лелікаўскую сярэднюю школу. З дзяцінства марыў пра самалёты і верталёты, таму цвёрда вырашыў паступаць у авіяцыйнае вучылішча.
20 снежня 2023 г. — 60 гадоў гадоў з дня нараджэння Мікалая Гаўрылавіча Якушыка (1963–1983), воіна-інтэрнацыяналіста
Мікалай Гаўрылавіч Якушык нарадзіўся 20 снежня 1963 г. у в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Гаўрыл Гаўрылавіч Якушык, інвалід Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Гаўрыл Гаўрылавіч і Вольга Аляксандраўна выгадавалі чацвёра дзяцей, а Мікалай быў самым малодшым.
26 мая 2023 г. – 60 гадоў гадоў з дня нараджэння Сцяпана Сцяпанавіча Керазя (1963–1983), воіна-інтэрнацыяналіста
Сцяпан Сцяпанавіч Керазь нарадзіўся 26 мая 1963 г. у в. Гарбаха Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Сцяпан Рыгоравіч Керазь, працаваў вартаўніком у калгасе «Труд», маці, Раіса Барысаўна, – рабочай у сталовай. У 1978 г. Сцяпан Керазь скончыў восем класаў Гарбахскай школы і паступіў у Пінскі мясамалочны тэхнікум, які скончыў у 1982 г.
10 жніўня 2022 г. – 55 гадоў гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Базыліка (1967–1986), удзельніка Афганскай вайны
Мікалай Мікалаевіч Базылік нарадзіўся 10 жніўня 1967 г. у в. Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі – Мікалай Лаўрэнавіч Базылік і Зінаіда Міхайлаўна. Коля з маленства вельмі любіў музыку, цудоўна іграў на баяне. Пасля заканчэння Бярозавіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна ў 1984 г. Мікалай паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, але яго не скончыў. Вучыўся ў Пінскай школе ДТСААФ, дзе атрымаў прафесію вадзіцеля, затым працаваў вадзіцелем у саўгасе «Малоткавічы» Пінскага раёна.
12 снежня 2017 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Алега Уладзіміравіча Самойлава (1967–1987), воіна-інтэрнацыяналіста
Алег Уладзіміравіч Самойлаў нарадзіўся 12 снежня 1967 года ў пасёлку Снежнагорск Нарыльскага гарсавета Краснаярскага краю. Маці, Марыя Мацвееўна, родам з вёскі Гасцілавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, пасля заканчэння школы працавала ў Баранавічах, па вечарах вучылася ў тэхнікуме. Пазнаёмілася з салдатам Уладзімірам Самойлавым, родам з-пад Уфы, пасля яго дэмабілізацыі яны перапісваліся, праз год пажаніліся. У 1966 годзе паехалі працаваць на будоўлю Усць-Хантайскай ГЭС, жылі ў Снежнагорску.
15 лютага 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Барыса Дзмітрыевіча Туркіна (1947–1984), савецкага афіцэра, воіна-інтэрнацыяналіста, удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане
Барыс Дзмітрыевіч Туркін нарадзіўся 15 лютага 1947 года ў вёсцы Вінаградава Васкрасенскага раёна Маскоўскай вобласці (Расія). У 1954 годзе пайшоў у першы клас Вінаградаўскай школы. Потым сям’я пераехала ў г. Разань, Барыс вучыўся ў СШ № 10, апошні клас закончыў у СШ № 11 г. Разані, у атэстаце былі адзнакі «4» і «5».